У навагоднюю ноч беларусы названілі на 66,6 гадзінаў

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня карыстальнікі фіксаванай тэлефоннай сувязі зрабілі амаль 885 тысяч званкоў. Іх агульны час склаў болей за 4 мільёны хвілінаў — гэта акурат 66,6 тысяч гадзінаў. Большасць званкоў зроблена ўнутры краіны, пры гэтым найбольш актыўнымі былі жыхары Міншчыны. Яны патэлефанавалі 238 тысяч разоў і нагаварылі на 19 тысяч гадзінаў.

У замежжа беларусы зрабілі 150 тысяч званкоў і нагаварылі 11,5 тысяч гадзінаў, інфармуе onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі