У наступным годзе KRIWI адзначаць 15-годдзе

У 2012 годзе гурт KRIWI на чале з беларускай этна-дзівай Веранікай Кругловай адсвяткуе сваё 15-годдзе. Па словах Веранікі, падзея адзначыцца новай пласцінкай і вялікім канцэртам з удзелам музыкаў KRIWI розных гадоў.

Вераніка Круглова: “Да пятнаццацігоддзя мы выдадзім, нарэшце, свой новы альбом. Будзе, вядома, прэзентацыя і вялікі канцэрт з удзелам і запрашэннем нашых сяброў, музыкаў, якія гралі, граюць, і, магчыма, будуць граць у нашым гурце”.

Нагадаем, гурт KRIWI узнік у 1997 годзе на базе гурта “Палац”. Гурт адзначыўся эксперыментамі этна-музыкі з электронікай і іншымі сучаснымі стылямі, неаднойчы станавіўся лаўрэатам “Рок-Каранацыі”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў. Зараз гурт уяўляе сабой мультыкультуральны праект, у якім бяруць удзел музыкі з усяго свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі