Затрыманых журналістак "Нашай нівы" адпусцілі

Яны вярталіся з плошчы Бангалор, дзе праходзіў мітынг удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", у
рэдакцыю газеты "Наша ніва". Іх вывелі з тралейбуса на прыпынку каля "Гарызонта" людзі ў
цывільным. Пасля журналісткі апынуліся ў Савецкім РУУС.

З'явілася інфармацыя, што журналістак Рудовіч і Арахоўскую затрымалі, калі яны здымалі збіццё анархіста Ігара Трухановіча, паведамляе "Наша ніва". У іх праглядзелі відэа, пасля чаго Ірыну Арахоўскую і Аксану Рудовіч адпусцілі.

У пятніцу ў Мінску прайшоў традыцыйны "Чарнобыльскі шлях", дазволены ўладамі. Перад яго пачаткам былі затрыманыя чатыры чалавекі. Каля 21-й гадзіны іх вызвалілі. Пазней каля Савецкага РУУС сталіцы схапілі праваабаронцу Вячаслава Дашкевіча.

Еўрарадыё вяло онлайн з акцыі.