У Мінску пройдзе форум памяці Уга Чавеса

Ён прысвечаны памяці камандантэ Уга Чавеса Фрыяса, гістарычнай барацьбе, на якую яго натхнялі ідэі вызваліцеляў Лацінскай Амерыкі, інфармуе БЕЛТА. Чавес абраў сацыялістычны шлях развіцця для сваёй краіны.

Мэта форуму — абмен меркаваннямі пра барацьбу народаў за сваю незалежнасць у гістарычнай перспектыве і на сучасным этапе.

Нагадаем, што заўтра, 14 красавіка ў Венесуэле пройдуць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Асноўныя прэтэндэнты на пасаду кіраўніка краіны — часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Нікалас Мадура і адзіны кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес.