У Мінску пачынае працаваць Школа маладога літаратара

Першымі навучэнцамі 8-месячнай літаратурнай школы стануць 12 празаікаў і 12 паэтаў. Іх адабралі з пераможцаў конкурсу "Экслібрыс", які ладзіў СБП. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні творчага саюза Эдуард Акулін:

Акулін: "Акрамя лекцыйных заняткаў і майстар-класаў маладыя творцы будуць збірацца штосераду на семінарскія паседжанні, на якіх будуць разглядацца і аналізавацца ўласна іх творы. Хаця на арганізацыйным сходзе адзін з настаўнікаў школы Валянцін Акудовіч (дарэчы, выпускнік маскоўскага Літаратурнага інстытута) сказаў, што навучыць пісаць немагчыма, усё-ткі школа, я думаю, зможа навучыць маладых творцаў, як не трэба пісаць".

Першыя заняткі ў Школе маладога пісьменніка пройдуць 10 кастрычніка. Майстар-клас для маладых літаратараў правядзе паэт Алесь Разанаў.

Фота — vesmiruznaet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі