У Мінску і Брэсце перакуліліся грузавікі (фота, відэа)

У Брэсце на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці каля аўтазапраўкі перакуліўся грузавік з пяском. Як паведамляе сайт tomin.by, у выніку здарэння быў пашкоджаны легкавік "Рэно".

У сталіцы грузавік перакуліўся на вуліцы Філімонава. Ён перакрыў дзве паласы руху. Сведкі сцвярджаюць, што кіроўцу дапамаглі выйсці з кабіны, ён быў у шокавым стане.

На шчасце, у згаданых здарэннях ніхто не пацярпеў.

Фота — tomin.by, onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі