У Мінску двое хлопцаў “разувалі” машыны

Заехаўшы пад покрывам цемры на аўто аднаго з іх у двары, яны прыглядалі машыну, не абсталяваную сігналізацыяй, пасля чаго здымалі з яе колы. Такім чынам “разутымі” засталіся 4 аўтамабіля — “Рэно 19”, “Хундай”, “Аўдзі А6” і “Аўдзі А8”. Два камплекты выкрадзеных колаў зламыснікі паставілі на свае легкавікі, а астатнія спрабавалі прадаць.

Аднак замест пакупнікоў да іх прыйшлі аператыўнікі крымінальнага вышуку. Цяпер на хлопцаў завялі крымінальную справу за крадзеж, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі