У Мінск едуць героі фільмаў Таранціна і Радрыгеса!

Tito & Tarantula сабраліся задоўга да трыумфальнага з’яўлення ў кінематографе. Ужо ў 1992 годзе Ціта Ларыва і гітарыст Пітэр Атанасоф гралі з сябрамі ў кавярнях і клубах Лос-Анжэлеса на вялікіх спантанных вечарынках. Але пасля ўдзелу музыкаў у фільмах “Ад змяркання да світання” і “Desperado”, і выпуску дэбютніка “Tarantism” да іх прыйшоў сапраўдны поспех.

У дыскаграфіі гурта 5 альбомаў і шэраг саўндтрэкаў. Ціта марыць сыграць з Beatles, Sex Pistols і Nirvana (што ў яго наўрад ці атрымаецца), а таксама “сыграць ролю ў фільме з вялікай колькасцю монстраў і рок-н-рола” і “запісаць яшчэ адзін такі ж альбом”.

Квіткі: ад 400 тыс. да 1 млн.

Даведка: (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.

Фота: www.velvet.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі