У Магілёве за першыя выходныя лета адбылося 47 ДТЗ
У вобласці ж такіх здарэнняў набралося 70, кажа супрацоўніца Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская.
Акрамя таго, 69 чалавек былі затрыманыя за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. 822 кіроўцы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткаснага рэжыму.
Недысцыплінаванымі выявіліся і пешаходы: 76 з іх атрымалі штрафы за розныя парушэнні.