У Магілёве з’явіцца Віленскі мост
Адпаведнае рашэнне аднагалосна прыняла грамадская тапанімічная камісія пры Магілёўскім гарвыканкаме.
Як паведамляе газета “Веснік Магілёва”, рашэнне камісіі набудзе моц пасля яго зацвярджэння гарсаветам.
Трэба адзначыць, што на месцы цяперашняга аўтамабільнага моста знаходзіўся Віленскі пасад, Віленская брама, а вуліца мела назоў Віленская.
Некалькі гадоў таму ў гэтым напрамку з’явіўся Віленскі рынак, а вуліца Лазарэнкі была перайменаваная ў Віленскую.