У Магілёве баршчэўнік займае 50 гектараў
Агулам жа баршчэўнік на Магілёўшчыне займае 80 гектараў.
Такім чынам, у абласным цэнтры гэтая шкодная расліна займае амаль дзве траціны ад агульнай плошчы па вобласці.
Асноўная зараснікі баршчэўніка – ў паўночнай частцы горада і яго наваколлі, паведамляе сайт магілёўскага гарвыканкама.
Па словах спецыялістаў, барацьба з гэтай раслінай праходзіць у два этапы. Першы этап – абмежаванне яго распаўсюду, другі этап – прымяненне агратэхнічных і хімічных сродкаў на праростках, аслабленых і маладых раслінах.