У Лондан едзе 31 беларускі паралімпіец

Яны пройдуць у Лондане ад 29 жніўня да 9 верасня.

Міністр спорту і турызму Алег Качан засцярог трэнераў і функцыянераў: "Лондан — няпросты для нас горад, будзьце гатовыя да падножак і падводных камянёў". Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель адзначыў, што "галоўная задача кожнага спартсмена — як мінімум увайсці ў васьмёрку".

Як паведамляе БелаПАН, капітанам беларускай паралімпійскай каманды на Гульнях-2012 прызначаны фехтавальшчык Мікалай Без'язычны.

На здымку: Вяслярка Людміла Волчак з дачкой Насцяй. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі