У Літве пацвярджаюць парушэнне паветранай мяжы

Як інфармуе сайт delfi.lt, адпаведныя літоўскія службы праводзяць расследаванне факту "парушэння правілаў карыстання паветранай прасторай Літвы".

Нагадаем, што паведамленне пра плюшавых мядзведзікаў, раскіданых над Мінскам і іншымі гарадамі і вёскамі, з'явілася ў сераду зранку. Іх раскідаў нібыта лёгкі самалёт, які прыляцеў з боку Літвы. Паведамлялася, што акцыю зладзілі грамадзяне Швецыі. Адно з піяр-агенцтваў заявіла, што хацела такім чынам звярнуць увагу на сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі.

Мінабароны Беларусі ўчора заявіла, што паветраную мяжу ніхто не парушаў. Аднак 5 ліпеня з'явілася відэа з палёту самалёта над Івянцом і з "дэсантаваннем" мядзведзікаў.

У чацвер Дзяржпамежкамітэт Беларусі таксама не пацвердзіў факту парушэння паветранай мяжы нашай краіны замежным самалётам. Там адзначылі, што калі б такое здарылася, быў бы закрануты гонар не толькі беларуска-расійскай сістэмы Супрацьпаветранай абароны, але і NATO (паветраная прастора над Літвой патрулюецца менавіта сіламі альянса), паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі