У Кіеве пройдуць дзве акцыі ў падтрымку Беларусі

Спачатку а 12-й гадзіне па мясцовым часе пройдзе акцыя “Слова ёсць, свабоды няма”. Яна будзе накіравана супраць падаўлення свабоды слова ў Беларусі і затрымання ў Мінску актывістаў антыядзернай кампаніі.
 
А 19-й гадзіне пікет у падтрымку Змітра Дашкевіча правядзе Беларускі цэнтр. Як вядома, 20 ліпеня лідару “Маладога Фронту”, які знаходзіцца ў зняволенні, спаўняецца 31 год.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі