У Кіеве адбываецца мітынг супраць палітычных рэпрэсій

Удзельнікі акцыі трымаюць сцягі партый "Бацькаўшчына" і "Свабода", Еўрапейскай партыі Украіны, а таксама нацыянальныя сцягі, перадае ВВС.

Адзін з лідараў "Бацькаўшчыны" Мікалай Таменка сказаў журналістам, што марш ладзіцца на знак пратэсту супраць дзеянняў улады, якая "выкарыстоўвае свабоду ўвязненых лідараў апазіцыі як прадмет гандлю за сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе".

У панядзелак у Брусэлі адкрыўся саміт Украіна-ЕС. У гэты ж дзень тры гады назад прайшла цырымонія інаўгурацыі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Фота — unian.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі