У Каліфорніі памёр “лейтэнант Каломба”

Пітэр Фальк быў двойчы ўганараваны “Оскарам” за ролі другога плану ў фільмах “Карпарацыя забойства” і “Жменя цудаў”. Ён таксама атрымаў пяць узнагародаў “Эмі” і аднойчы стаў уладальнікам “Залатога глобуса”, паведамляе ВВС.

Апошнім часам акцёр пакутваў на хваробу Альцгеймера. Яму было 83 гады.