У інтэрнэце выклалі фільм пра напад на бабруйскі КДБ (відэа)

Аўтары стужкі спрабуюць высветліць сапраўдныя матывы ўдзельнікаў дэманстратыўнай атакі на бабруйскі КДБ 16 кастрычніка 2010 года, адзначае праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што ўсіх фігурантаў "бабруйскай" справы затрымалі 17 студзеня 2011 году. У траўні таго ж года кожны з ўдзельнікаў акцыі быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — “Злоснае хуліганства” і “Наўмыснае прычыненне шкоды ў асабліва буйных памерах”. Між тым, рэальная шкода ад дзеянняў юнакоў складае 253 тысячы рублёў (56,2 даляра). І гэтыя грошы ўжо выплачаныя.

Дарэчы, Паўла Сырамолатава вызвалілі ў верасні 2012 года пасля прашэння аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы. Пракапенка і Васьковіч працягваюць заставацца за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі