У Гомелі рабочы-мантажнік забіў свайго дырэктара

На прадпрыемстве, што займаецца мантажам сістэм кандыцыянавання і вентыляцыі, праходзіла планёрка. Пасля яе рабочы пасварыўся з дырэктарам і нанёс яму нажавое раненне ў сэрца проста ў кабінеце свайго начальніка, паведамляе БелаПАН.

Следства ўжо высветліла, што канфлікт паміж кіраўніком і падначаленым узнік на фінансавай глебе. Рабочы месяц знаходзіўся ў адпачынку без захавання заробку. Ён абвінаваціў дырэктара ў тым, што яму не даюць замоваў. Работніку 27 год, ён раней не быў судзімым. Дырэктару быў 41 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі