У гісторыі са шведамі Літва баіцца паўтарыць "справу Бяляцкага"

Нагадаем, што беларускія праваахоўныя структуры заявілі пра намер звярнуцца да ўладаў Швецыі і Літвы ў справе "цацачнага дэсанту". Каментуючы гэтыя звесткі, Зінгерыс згадаў справу праваабаронцы Алеся Бяляцкага і пашкадаваў аб самаізаляцыі Беларусі. Літоўскі палітык выказаў засцярогу, што просьбы беларускіх уладаў да Літвы аб юрыдычнай дапамозе у справе "цацачнага дэсанту" могуць стаць спробай паўтарыць гісторыю Бяляцкага, перадае Радыё "Свабода".

Нагадаем, што беларускага праваабаронцу асудзілі нібыта за нявыплату падаткаў менавіта на падставе звестак з Літвы, а таксама Польшчы.

У паведамленні літоўскага Сойму гаворыцца, што Літва паважае недатыкальнасць дзяржаўных межаў Беларусі і выконвае ўсе падпісаныя юрыдычныя дамовы. Аднак гэта ніякім чынам не павінна стаць падставай для беларускіх уладаў пераследаваць сваіх палітычных апанентаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, як гэта адбылося год таму ў выпадку з Алесем Бяляцкім.

Фота — www.zebra.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі