У футбольным чэмпіянаце Беларусі будуць гуляць два "Дынама"
Футбольны клуб "Брэст" вярнуў сваю ранейшую назву — "Дынама", пад якой выступаў каля 35 гадоў.
Нагадаем, брэсцкі клуб вырашыў змяніць назву на "Брэст" пасля таго, як восенню 2011-га таварыства "Дынама" запатрабавала за выкарыстанне назвы каля 20 мільёнаў рублёў у месяц (да таго плацілі 2-3 мільёны). І пад новай назвай каманда выступала на працягу 2012 года.
Вось што распавёў Еўрарадыё намеснік старшыні праўлення клуба па камерцыйных пытаннях Арцём Штурхалёў:
121130_brestdynama.mp3
"У сувязі з тым, што спартыўнае таварыства "Дынама" павысіла суму за выкарыстанне гэтага імя, мы адмовіліся ад гэтага. Зарэгістравалі новы таварны знак: "Футбольны клуб "Брэст". А ў гэтым годзе мы падалі дакументы на тое, каб нам вярнулі гэтае імя. І вось у панядзелак быў зарэгістраваны ранейшы і ў той жа час новы таварны знак — "Футбольны клуб "Дынама-Брэст". І наступны сезон мы будзем "Дынама-Брэст".
Сёлета ФК "Брэст" заняў 8-е месца ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе.
Фота — dynamo-brest.by