У Драгічынскім раёне вучацца змагацца з афрыканскай чумой у свіней

Як паведамляе tomin.by, за гэты час трэба будзе адпрацаваць "комплекс мерапрыемстваў". Сярод іх: увядзенне блок-пастоў на дарогах, знішчэнне бадзяжных сабак і ўсяго пагалоўя з прыватных падворкаў. Свіней будуць забіваць бяскроўным метадам.

Пра вучэнні мясцовае насельніцтва папярэдзілі некалькі тыдняў таму. Асвятляць мерапрыемства будуць драгічынская раённая газета і тэлебачанне. Мясцовыя жыхары спадзяюцца, што насамрэч падчас вучэнняў свіней забіваць не будуць.

Нагадаем, у лютым у вёсцы Нязнанава Навагрудскага раёна ў лютым у жыхароў сабралі ўсіх свіней і спалілі. Пазней Дэпартамент ветэрынарнага і харчовай нагляду катэгарычна абверг чуткі пра эпідэмію афрыканскай чумы ў свіней, заявіўшы, што гэта былі ўсяго толькі вучэнні.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі