У Дар'і Домрачавай раман з біятланістам Уле Б'ёрндаленам?

Як перадае РБК са спасылкай на італьянскае выданне Wintersport News, у біятлонным свеце ўжо некалькі тыдняў ходзяць чуткі пра адносіны паміж Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам і Дар'яй Домрачавай. У прыватнасці, гаворыцца, што прычынай нядаўняга разводу нарвежца з Наталі Сантэр стала яго сувязь з Домрачавай на летнім зборы ў Аўстрыі, дзе жыве біятланіст.

Шлюб Б'ёрндалена з італьянскай біятланісткай Сантэр быў зарэгістраваны ў 2006 годзе. Але ў кастрычніку 2012-га яны паведамілі, што афіцыйна спыняюць свае адносіны.

Нагадаем, што легендарны нарвежац з'яўляецца 6-разовым пераможцам і шматразовым прызёрам Алімпіяд, 18-разовым чэмпіёнам свету і 6-разовым уладальнікам Кубка свету. У 2002 годзе ён выйграў усе магчымыя 4 гонкі на Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці і стаў абсалютным алімпійскім чэмпіёнам. Праз некалькі дзён Б'ёрндалену споўніцца 39. Ён старэйшы за Дашу больш чым на 12 гадоў.

Домрачава на трэніроўках і адпачынку ў замежжы: з вінтоўкай і без яе (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі