На Урале ўпаў метэарыт, пацярпелі больш за тысячу чалавек (фота, відэа)

З'явілася фота з месца падзення метэарыта (фота)

Паведамляецца, што ён зваліўся ў мясцовае возера Чэбаркуль.

Як адзначае РІА "Новости", дыяметр палонкі складае 8 метраў. Вакол яе знайшлі дробныя аскепкі чорнага цвёрдага рэчыва, якое нагадвае скальную пароду. Іх перададуць на экспертызу.

Тым часам павялічваецца лік пацярпелых ад выбуховай хвалі пры падзенні нябёснага цела. На цяперашні час вядома ўжо пра 950 пацярпелых і больш за 110 шпіталізаваных, большасць з якіх — дзеці.

Чалябінцы пачалі прадаваць аскепкі метэарыта праз інтэрнэт

Кавалачкі нябеснага цела, памерам каля 2 см, выстаўленыя на продаж у інтэрнэт-краме.

Прадавец хоча атрымаць за сваю знаходку 500 рублёў, інфармуе РБК. У абвестцы прадавец піша: "Прадаю з-за непатрэбнасці. Ёсць невялікія пацёртасці на ім, ну а ў цэлым — усё выдатна. Частка яго ў атмасферы згарэла".

Дарэчы, спецыялісты кажуць, што радыяцыйны фон у Чалябінскай вобласці ў норме. Гэта значыць, што метэарыт не радыяцыйны. Аднак не выключана, што ад аскепкаў метэарыту можа быць таксічнае заражэнне.

У Чалябінску знайшлі месца падзення метэарыта

Лік пацярпелых ад выбуховай хвалі пасля падзення метэарыта на Урале расце з кожнай гадзінай.

На дадзены момант дакладна вядома ўжо пра больш як 500 пацярпелых і больш за 110 шпіталяваных. Прычым большасць шпіталізаваных — дзеці, адзначае РІА "Новости".

Тым часам МУС Расіі заявіла, што выявіла тры месцы падзення аскепкаў метэарыта. Улады Чалябінскай вобласці налічылі амаль 300 будынкаў, сацыяльных аб'ектаў і школ, у якіх выбіла шыбы. Выратавальнікі абяцаюць уставіць шыбы да канца пятніцы.

МНС Расіі: метэарыта яшчэ не знайшлі

Абвергнутае паведамленне, якое раней з'явілася на сайце губернатара Чалябінскай вобласці.

Пра тое, што Уральскі метэарыт упаў у возера каля горада Чабаркуль. Аднак начальнік нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях МНС Расіі Уладзімір Сцяпанаў заявіў, што гаварыць пра знойдзенае месца падзення метэарыта яшчэ рана. Паводле яго словаў, супярэчлівая інфармацыя і пра аскепкі нябеснага цела, якое абрынулася на Урал. Іх дагэтуль шукаюць з паветра.

***

Каля 20 тысяч выратавальнікаў працуюць на месцы надзвычайнага здарэння. Вайскоўцы ўзялі пад кантроль усе важныя аб'екты.

***

Уральскі метэарыт упаў у возера каля горада Чабаркуль

Пра гэта паведамляецца на сайце губернатара Чалябінскай вобласці.

Метэарыт упаў у 1 кіламетры ад горада.

Нагадаем, агулам пацярпелі каля 470 чалавек, але цяжкіх траўмаў няма, пераважна парэзы ад разбітага шкла. 22 чалавекі шпіталізаваныя.

NASA: аскепкі астэроіда могуць падаць дзе заўгодна (інфаграфіка траекторыі)

Уральскі метэарыт стаў знакамітасцю ў Twitter

Праз некалькі гадзінаў пасля метэарытнага дажджу ў Чалябінскай вобласці хэштег #метеорит ачоліў спіс папулярнасці ў сервісе мікраблогаў.

Таксама самымі папулярнымі запытамі ў сацыяльных сетках і  Google сталі "Русский метеорит", "Урал", "Челябинск". У спісе трэндаў Twitter некалькі першых месцаў таксама за навіной аб падзенні метэарыта, паведамляе БЕЛТА.

МНС Расіі: паўтору метэарытнага дажджу на Урале не будзе

Пра гэта заявіла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі ведамства Алена Смірных.

"Пакуль падобнае развіццё сітуацыі не прагназуецца", — цытуе яе словы РІА "Новости".

Нагадаем, метэарытны дождж быў зафіксаваны ў пятніцу на тэрыторыі Чалябінскай, Цюменскай і Свярдлоўскай абласцей Расіі і на поўначы Казахстана. Паводле апошніх дадзеных пацярпелі 470 чалавек. У большасці людзей лёгкія раненні ад разбітага шкла. Шпіталізавалі пяць чалавек.

***

Колькасць пацярпелых ад падзення метэарыта дасягнула ўжо 150 чалавек. І іх становіцца ўсё больш. Людзі, якія атрымалі раненні, звяртаюцца да медыкаў.

***

15 лютага ў Чалябінскай вобласці Расіі ўпаў метэарыт. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць 20 тысяч выратавальнікаў. Ад падзення аскепкаў касмічнага аб'екта пацярпелі больш за 100 чалавек.

У некаторых дамах было выбітае шкло, сярод пацярпелых ёсць дзеці. Цяжкіх раненняў ніхто не атрымаў.

РІА "Новости" паведамляе, што гэта быў адзін метэарыт і ён згарэў пры набліжэнні да Зямлі ды разваліўся на часткі.

***

Ахвяраў і разбурэнняў няма, як і пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі МНС Расіі. Аднак з'явілася інфармацыя пра параненых школьнікаў, верагодна, разбітым шклом. Пазней паведамілі пра чатырох пацярпелых.

"Прыборы касмічнага маніторынгу зафіксавалі ўспышкі ў ніжніх пластах атмасферы, гэта метэарытны дождж", — паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МНС Расіі Алена Смірных. Паводле яе слоў, у выніку было пабітае шкло ў шматпавярховых будынках у Чалябінску.

Мясцовыя ўлады заклікалі жыхароў горада вярнуцца дахаты і забраць са школ сваіх дзяцей.

З розных рэгіёнаў Урала паступае інфармацыя пра ўспышкі ў небе, якія людзі прымаюць за метэарыты ці за самалёты, якія церпяць катастрофы, інфармуе РІА Новости.


Метэарытны дождж на Урале — прадвеснік надыходзячага астэроіда?

Кавалак метэарыта ўпаў на чалябінскі завод (Фота: РБК )

Сёння астэроід праляціць на рэкордна блізкай адлегласці ад Зямлі

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі