Сёння астэроід праляціць на рэкордна блізкай адлегласці ад Зямлі

Раней меркавалася, што ён так блізка не падляціць.

Астэроід важыць каля 130 тысяч тон і рухаецца з хуткасцю 8 кіламетраў за секунду. Ён праляціць над выспай Суматра ў Індыйскім акіяне.


Паводле разлікаў, астэроід праляціць у пятніцу ў 22:27 па беларускім часе на адлегласці 27700 кіламетраў — гэта ніжэй вышыні арбіты геастацыянарных спадарожнікаў.

Спецыялісты NASA ўжо запэўнілі грамадскасць, што баяцца сутыкнення "2012 DA14" з Зямлёй не варта, бо яно "практычна немагчымае", паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі