Варламаў прызнае віну толькі па адным пункце

На паседжанні 7 лютага разбіраўся гэты эпізод, па якім Варламаву выставілі абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў у суме 45 мільёнаў рублёў. Мадэльер сказаў, што за гэта яго ўжо каралі штрафам.

Суму ў 45 мільёнаў нясплаты падаткаў ён не аспрэчвае. "Так, недагледзеў", — прызнаў Варламаў.

Такім чынам, Саша Варламаў прызнаў віну па гэтым пункце, адзначае Радыё Свабода.

Суд працягнецца ў аўторак, 12 лютага, пачатак а 10-й гадзіне.

Нагадаем, вядомага мадэльера вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі