Галоўнага рэдактара часопіса "Архэ" аштрафавалі на 500 тысяч рублёў

Паводле судовага рашэння, у Булгакава канфіскавалі прыбытак ад продажу часопіса на агульную суму 875 тысяч рублёў. Радыё Свабода адзначае, што рэдактара пакаралі за "незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць".

Нагадаем, здарэнне адбылося 14 верасня, калі Булгакаў прыехаў у Гродна і наладзіў там прэзентацыю новай кнігі з серыі часопіса "Архэ". Сярод прысутных аказаліся падаткавікі, якія зрабілі кантрольную закупку ды здымалі ўсё на відэа. Паколькі ніякіх дакументаў на друкаваную прадукцыю не было, каля 200 асобнікаў было канфіскавана.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі