У цэнтры Віцебска хлопец вывесіў бела-чырвона-белы сцяг (відэа)

Як паведамляе "Наша ніва", малады чалавек на вачах у людзей падняўся на слуп і ўстанавіў там нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг. Гэта адбылося ў самым цэнтры горада.

Нагадаем, пасля рэферэндума траўня 1995 года бела-чырвона-белы сцяг перастаў быць дзяржаўным. Ён дэ-факта аказаўся забароненым у нашай краіне. Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка адбываў тэрмін зняволення за вывешаны таксама ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг. У гэтым горадзе, дарэчы, з сярэдзіны 1990-х дзейнічае таямнічы Мірон, які вывешваў сцягі на самых высокіх і недаступных пунктах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі