У Бруселі сёння абмяркуюць сітуацыю з Юліяй Цімашэнка

Адным з асноўных пытанняў абмеркавання будзе сітуацыя з экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнка. Нагадаем, летась яна была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Нядаўна Цімашэнка была збітая ў зняволенні. У харкаўскай бальніцы яе наведала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ(на здымку), якая папярэдзіла ўкраінскія ўлады пра магчымасць ізаляцыі Украіны з-за справы Цімашэнка.

РІА "Новости" не выключае, што сёння ў Бруселі гаворка пойдзе пра адзіны падыход краін ЕС да байкатавання матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, якія пройдуць ва Украіне.

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі