У Брусэлі пройдзе дыялог Беларусі і ЕС па эканамічных і фінансавых пытаннях

На паседжанні ў Брусэлі будуць абмяркоўвацца стан дзяржаўнай пазыкі і макраэканамічная сітуацыя ў Беларусі, паведамляе interfax.by са спасылкай на беларускае МЗС.

Акрамя таго, беларускі бок падасць інфармацыю аб прыватызацыі і эканамічнай лібералізацыі ў Беларусі, стане справаў у Мытным саюзе Беларусі, Казахстана і Расіі.

Беларускую дэлегацыю ў Брусэлі ўзначаліць намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Голухаў. У яе ўвойдуць намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС Андрэй Еўдачэнка.

З боку ЕС у дыялогу прымуць удзел прадстаўнікі Генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях, па дапамозе ў мэтах развіцця, па гандлі, а таксама Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў.

Фота — rus.ruvr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі