Як паведамляе БелаПАН, 3 кастрычніка прыкладна ў 19.30 Чыпурных затэлефанаваў аднапартыйцам і паведаміў, што яго даставілі ў міліцэйскі пастарунак. Ноч актывіст правёў у ізалятары часавага ўтрымання, яго мабільнік дагэтуль адключаны.
Нагадаем, што Народны сход прызначаны на 8 кастрычніка. Арганізатары прапануюць правесці яго ва ўсіх гарадах Беларусі.