У Брэсце прайшоў марафон памяці ахвяр ДТЗ (фота)

Марафон пачаўся малебнам у Свята-Мікалаеўскім саборы Брэсцкай крэпасці. Потым калона веласіпедыстаў, байкераў, і аўтамабіляў праехала цэнтральнымі вуліцамі Брэста да яго ўсходняй ускраіны.

Гэта быў першы такі марафон, паведамілі супрацоўнікі аддзела агітацыі і прапаганды абласной ДАІ. Дзякуючы раварыстам з Польшчы і Украіны марафон набыў міжнародны статус.

Нагадаем, за 10 месяцаў гэтага года на дарогах Брэстчыны загінула 149 чалавек. Гэта на 21 чалавек больш, чым летась. На фоне агульнага зніжэння колькасці ДТЗ (на 4,4%) адмыслоўцы тлумачаць прырост смяротнасці сёлетнім ажыятажным перагонам з-за мяжы іншамарак. Аўтабум узнік у сувязі з рэзкім падвышэннем з 1-га ліпеня мытных пошлін на аўтамабілі ў межах агульнай мытнай прасторы з Расіяй і Казахстанам. Калатнеча ў чэргах на мяжы, адсутнасць нармальнага сну ў некалькіх дзясятках выпадкаў мелі трагічны вынік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі