У Брэсце праезд у грамадскім транспарце падаражэе з 3 жніўня

Талончык праезду ў аўтобусе\тралейбусе будзе каштаваць 750 рублёў, паведаміла “Брестская газета”. У кіроўцы талончык пацягне на 850 рублёў. Кошт праезду ў маршрутных таксоўках складзе 1 тысячу 580 рублёў.

Яшчэ да дэвальвацыі беларускага рубля, у студзені,  намміністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко казаў, што “транспартнікаў падтрымаў бы кошт квіткоў у 1000 – 1200 рублёў”. Значыць, патэнцыял росту коштаў далёка не вычарпаны.

Нагадаем, што падвышэнне цаны на 50 рублёў ужо адбылося ў Магілёве і Гомелі, напрыканцы тыдня яго чакаюць у сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі