У Брэсце донараў пішуць у чаргу на сакавік

Донары прыходзяць нават у святы, нягледзячы на строгія абмежаванні: адсутнасць алкаголю ў крыві, здача крыві нашча. Асабліва папулярная здача крыві сярод студэнтаў. Іх набіраецца каля 2 тысячаў — каля 30% ад агульнай колькасці брэсцкіх донараў, якіх блізу 6 тысячаў. Здаюць кроў таксама настаўнікі, ваенныя, міліцыянты і нават пракуроры, кажуць у Брэсцкай абласной станцыі пералівання крыві.

Нагадаем, кошт крыві ў лістападзе мінулага года вырас у тры разы. Цяпер разавая здача крыві прыносіць 260 тысячаў, плазмы — 360 тысячаў, трамбаканцэнтрату — больш за 600 тысячаў беларускіх рублёў. 

Нагадаем, што яшчэ тыдзень таму донараў у Брэсце запісвалі на люты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі