У Брэсце донары запісваюцца ў чаргу на люты 2012 года

Як паведамляе "Брестская газета", яшчэ паўтара месяца таму грашовая кампенсацыя донарам крыві была прывязаная да базавай велічыні. На працягу апошніх чатырох гадоў яна складала ўсяго толькі 70 тысяч рублёў. Сітуацыю змяніла пастанова Савета міністраў. Яна прывязала кошт кампенсацыі да бюджэту пражытковага мінімуму. Ад 18 лістапада кошт здачы крыві складае больш за 200 тысяч рублёў.

Сёння донар атрымлівае ў касе абласной станцыі пералівання крыві 259 тысяч рублёў. Сюды ўваходзіць непасрэдна кампенсацыя і грошы на абед. Акрамя таго, перад працэдурай кожнаму абавязкова выдаюць сухі сняданак, на які дзяржава вылучае яшчэ 11 тысяч. Ад сняданку донары не могуць адмовіцца. А вось пасля здачы ўсе аддаюць перавагу не абеду, а яго грашовай кампенсацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі