У BIGZZ'е з'явіцца канцэртная пляцоўка

28 красавіка кампанія “Вігма” і гіпермаркет BIGZZ запрашаюць на канцэрт-прэзентацыю альбома “Ніткі” адной з самых папулярных беларускіх бард-спявачак Таццяны Беланогай. Акустычны івэнт ў бары “Каффеус” адкрые серыю жывых канцэртаў, падрыхтаваных кампаніяй “Вігма” у супрацоўніцтве з BIGZZ’ам пад агульнай назвай “Бліжэй да зорак”. Выступленні ў бары “Каффеус” задуманыя, каб стварыць унікальную пляцоўку-лабараторыю, дзе гледачы змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю артыстаў розных напрамкаў, набыць дыскі, але і пагутарыць з музыкамі ў нефармальнай абстаноўцы.

Прэзентацыя “Нітак” будзе прадстаўляць сабой канцэрт у трох частках: у першай прагучаць песні непасрэдна з альбома, у другой – хіты, а ў трэцяй – песні на вершы Яўгеніі Янішчыц і Максіма Багдановіча, якія будуць пакладзеныя ў аснову будучага альбома, ідэю якога спявачка зараз выношвае. Паводле Таццяны Беланогай, выступленне ў праекце “Бліжэй да зорак” – гэта “добрая магчымасць паказаць вялікай і непрадказальнай аўдыторыі новы альбом “Ніткі”. Спявачка спадзяецца, што акцыя будзе мець працяг.

Такім чынам, 28 красавіка, 18.00 - канцэрт-прэзентацыя альбома “Ніткі” Таццяны Беланогай ў бары “Каффеус” (2 паверх гіпермаркета BIGZZ). Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі