У Баранавічах заяц збіў кантралёра

Інцыдэнт адбыўся 12 лютага ў прыгарадным аўтобусе Баранавічы-Ягодная. 42-гадовы нецвярозы мужчына ехаў у госці да сваёй дзяўчыны, заснуў і праехаў патрэбны прыпынак, піша Intex-press.

У вёсцы Перхавічы ў аўтобус увайшлі кантралёры. Яны паглядзелі на паказаны пасажырам квіток, сказалі, што прыпынак, які пазначаны ў праязным дакуменце, ён праехаў і папрасілі заплаціць штраф.

Аднак замест гэтага мужчына падскочыў да адной з жанчын-кантралёраў і ўдарыў яе па твары. На дапамогу прыйшоў кіроўца рэйсавага аўтобуса, а таксама аўтобуса, які вазіў кантралёраў. Парушальніка скруцілі і выклікалі міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі