Яны хадзілі па горадзе і раздавалі грамадзянам улёткі з інфармацыяй пра дзейнасць цэнтру “Вясна” і кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага. Актывісты тлумачылі людзям абставіны турэмнага зняволення і суда над праваабаронцам, які пачнецца 2 лістапада ў Мінску.
Таксама на інфармацыйныя тумбы ляпілі ўлёткі з патрабаваннем свабоды Мікалаю Статкевічу, Андрэю Саннікаву, Алесю Бяляцкаму, Паўлу Севярынцу ды іншым палітыным зняволеным. На знак міжнароднай салідарнасці нагадалі гараджанам і пра асуджаную да зняволення ва Украіне Юлію Цімашэнка.
Затрыманняў ці іншых непрыемных інцыдэнтаў падчас акцыі не было.
У Баранавічах правялі інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітвязняў
Акцыя прайшла 28 кастрычніка, у ёй прынялі ўдзел мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты.
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022