У Баранавічах хочуць пакараць пешахода, які трапіў пад машыну

Як піша "Intex-press", у міліцыю затэлефанаваў жыхар Баранавіцкага раёна. Мужчына паведаміў, што зачапіў пешахода, калі ехаў на сваім аўтамабілі па адной з вуліц у пасёлку Гарадзішча.

Кіроўца распавёў, што ехаў з хуткасцю каля 40 кіламетраў у гадзіну. Калі заўважыў пешахода, які ішоў па праезнай частцы, хістаючыся з боку ў бок, ён зменшыў хуткасць да 30 кіламетраў у гадзіну і паспрабаваў яго аб'ехаць. Для гэтага кіроўцу нават давялося выехаць на паласу сустрэчнага руху.

Аднак пешахода раптам занесла, машына закранула яго. Небарака апынуўся спярша на капоце, а потым зваліўся на дарогу. Пацярпелы адмовіўся ад выкліку "хуткай" і папрасіў даставіць яго дадому. Кіроўца падвёз яго да шматкватэрнага дома, а потым вярнуўся на месца ДТЗ і затэлефанаваў у міліцыю.

Цяпер міліцыянты шукаюць пешахода, каб пакараць за стварэнне аварыйнай сітуацыі на дарозе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі