У Бабруйску петарда трапіла пад шапку, пад Мазыром — у твар

У Бабруйску ўвечары 31 снежня пацярпеў 5-гадовы хлопчык. Ён гуляў на вуліцы, калі петарда трапіла яму пад шапку і ўзарвалася. На шчасце, хлопчык моцна не пацярпеў і ўжо знаходзіцца дома. У Бабруйску пацярпела ад піратэхнікі яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку дзесяцігадовы хлопчык — лекары канстатавалі ў яго кантузію вока, паведамляе БЕЛТА.

У Мазырскім раёне расіянін, які адпачываў у аграсядзібе, няўдала запусціў петарду і яна патрапіла яму ў твар. Мужчына з апёкамі твару і шыі, а таксама з пашкоджаннем вока шпіталізаваны ў Мазырскую раённую бальніцу, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі