У авіякатастрофе ў Казахстане загінулі 27 чалавек

Трагедыя адбылася ў аўторак. Як паведамляюць СМІ, ваенны самалёт Ан-72 разбіўся недалёка ад Шымкента. Самалёт зваліўся з вышыні 800 м, выконваючы чацвёрты разварот пры пасадцы.

На яго борце было 7 чальцоў экіпажа і дваццаць высокапастаўленых супрацоўнікаў памежнай службы Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана. Сярод іх быў і выканаўца абавязкаў кіраўніка рэспубліканскай памежнай службы Турганбек Стамбекаў.

Праца выратавальнікаў і пажарнікаў не спатрэбілася: самалёт згарэў цалкам, засталіся толькі фрагменты.

Фота — 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі