У Адміністрацыю прэзідэнта перадалі петыцыю ў абарону Алеся Бяляцкага

Акцыя прайшла без інцыдэнтаў, інфармуе БелаПАН. Пад петыцыяй у абарону віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаліся прадстаўнікі старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак, калега Бяляцкага па “Вясне” Таццяна Равяка, лідар руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец, а таксама шэраг іншых грамадскіх актывістаў.

Сутнасць петыцыі зводзіцца да патрабавання неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага ды іншых вязняў сумлення. Аўтары дакумента патрабуюць спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі