Цыгарэты з сённяшняга дня даражэюць на 30-60%

Як адзначае АФН, павышэнне закранае кошты на цыгарэты як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.

Павышэнне коштаў на большасць марак склала ад 30 да 60%. 


Так, цыгарэты "Winston" падаражэлі да 3470 руб. (з 2490), "Camel" — да 4550 руб. (з 3200), "Mild Seven" — да 5430 руб. (з 3550), "Dunhill" — да 8000 руб. (з 5000).


У той жа час на шэраг цыгарэт ГТФ "Нёман" нізкай цэнавай катэгорыі кошты не змяніліся. 

Фота — rkm.kiev.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі