Ці прыжывуцца ў Беларусі “вінілавыя дзеці”?

Так, у суседняй Расіі жанчыны ва ўзросце 35-45 гадоў сталі часта замаўляць сабе такіх вінілавых лялек. Яны зробленыя настолькі па-майстэрску, што з адлегласці ў паўтара-два метра нават не адрозніш штучнага пупса ад жывога дзіцёнка. Лялек называюць “рэборнамі” — наноў народжанымі. Замовіць такі цуд можна і ў Беларусі праз інтэрнэт-крамы, піша kp.by

Жанчыны, якія ідуць за гэтай модай, звычайна самі ніколі не нараджалі дзяцей і проста хочуць зразумець, што такое ісці па вуліцы з вазком. Ёсць таксама тыя, хто ўжо мае дарослых дзяцей і хацеў бы проста пагушкацца з немаўлём. Між тым псіхолагі адзначаюць, што такая лялька была б добрым падарункам для дзяўчынкі-падлетка ці для жанчыны, якая вырашыла ніколі не нараджаць. Бо іначай такая лялька ўскладніць узаемаадносіны жанчыны з уласнымі дзецьмі: маці проста адчуе, як зручна мець дзіця, якое ніколі не заплача і не захварэе без дазволу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі