Цела Руслана Салея сёння даставяць у Мінск

Цела абаронцы нацыянальнай зборнай па хакею Руслана Салея было апазнанае ў чацвер, паведамляе агенцтва “РИА Новости”. Развітацца з Русланам усе жадаючыя змогуць у клубе “Юнацтва”.

Нагадаем, што Руслан Салей загінуў у авіякатастрофе. Самалёт Як-42, на якім хакейная каманда “Лакаматыў” ляцела ў Мінск на гульню з “Дынама”, разбіўся адразу пасля вылета з аэрапорта Яраслаўля. На борце знаходзілася 45 чалавек. Выжылі толькі двое.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі