Трох фанатаў мінскага "Дынама" пасадзілі па 15 сутак

Праўда, гэта інфармацыя непацверджаная, піша "Прессбол". У РУУС Цэнтральнага раёна кажуць, што пакаранне спасцігла толькі аднаго. Прозвішча заўзятара не паведамляецца. У пратаколе адзначана, што ён быў завадатарам, які першым кінуў бутэльку на лёд, а таксама паводзіў сябе агрэсіўна ў адносінах да навакольных.

На фаната склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Як паведамляе БелаПАН, яго аштрафавалі на 175 тысяч рублёў (5 базавых велічыняў).

Нагадаем, 6 лістапада хакейны матч паміж мінскім "Дынама" і чэхаўскім "Віцязем" скончыўся бойкай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі