Троіца "завязвае" з "Зімачкай"

25 студзеня ў вялікай зале філармоніі адбудзецца канцэрт-прэзентацыя апошняга альбома этна-трыа Троіца “Зімачка”. Па словах бубнача гурта Юрыя Паўлоўскага, вялікага адрознення паміж прэзентацыямі ў філармоніі і леташняй у КЗ “Мінск” не будзе.


Юры Паўлоўскі: “Мы рыхтуем адну новую кампазіцыю і некалькі песень, якія даўно не гралі. Вось і ўсё адрозненне”.


Канцэртам у філармоніі, кажа Паўлоўскі, Троіца завершыць прэзентацыйны перыяд “Зімачкі” і звернецца да працы над новай праграмай.

Фота: www.news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі