Трапіць да міністра ЖКГ можна праз тры месяцы пасля запісу

Каб пагутарыць з іншымі міністрамі, трэба чакаць месяц.


Каб патрапіць на прыём асабіста да міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Шорца ў лютым наступнага года, запісвацца трэба ўжо кастрычніку.


"У снежні трапіце. Мы разгледзім ваша пытанне, можа яшчэ і не прыме міністр, адкажуць памочнікі", — кажуць у прыёмнай міністра ЖКГ.

sawich1.mp3

На другім месцы па недаступнасці — міністр архітэктуры. Да яго трэба запісвацца за два месяцы да меркаванага прыёму.


 "Кожны трэці, хто тэлефануе, хоча запісацца на прыём", — кажуць у прыёмнай Міністэрства аховы здароўя. Але ў запаветны кабінет тут можна трапіць праз месяц пасля запісу.

sawich2_0.mp3
Такая ж сітуацыя і ў Мінадукацыі, Міністэрстве лясной гаспадаркі, Мінабароны і Міністэрстве транспарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі