The Toobes: Сюрпрызаў не будзе!

9 лютага The Toobes парадуюць сваіх прыхільнікаў чарговым канцэртам у сталіцы. Праўда, папярэджвае гітарыст гурта Косця Пыжоў, такіх сюрпрызаў, як танцы з абручом, ад гурта чакаць не варта.

Косця Пыжоў: “Трэба разумець, што мы — не цырк, і чакаць ад нашага канцэрту глытання шпагі і нейкіх сюрпрызаў не зусім правільна. Мы хочам, каб людзі разумелі, што людзі ідуць на рок-канцэрт. Каб яны разумелі, куды і навошта яны ідуць — спяваць з намі песні і атрымоўваць разам задавальненне”.

Тым не менш, абяцае Косця, The Toobes сыграюць для мінчукоў некалькі цалкам новых твораў, і падрыхтуюць яшчэ некалькі цікавостак. У любым выпадку, кажа гітарыст, кожны канцэрт “Тубсаў” не падобны на папярэдні — у гэтым і ўвесь кайф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі