The Toobes выдадуць канцэртны DVD

Відэа апошняга канцэрта The Toobes, які набыў рэзананс дзякуючы таму, што басіст гурта разбіў рок-карону, з’явіцца на DVD. Па словах бубнача трыа Стаса Ламакіна, канцэрт стаў лепшым за ўсю гісторыю “Тубсаў”, і дзякуючы відэа, яго змогуць паглядзець тыя, хто “прамяняў” выступ The Toobes на “Рок-каранацыю”(абодва канцэрты адбыліся 31 сакавіка, - заўв. рэд.).

Стас Ламакін: “Быў вельмі здораўскі канцэрт. Я адчуў прыліў сілаў і палюбіў “Тубсаў” яшчэ больш. Я паглядзеў здымкі праз тыдзень як глядач і зразумеў, што гэта было таго вартае. Крыўдна, што ўсе паехалі ў Маладзечна. Я пачытаў – і толькі негатыўныя водгукі пра “Карону”, якая, па вялікім рахунку, нікому не патрэбная. Крыўдна, што не звяртаецца ўвага на моладзь”.

Біццём кароны, кажа Ламакін, музыкі спадзяваліся прыцягнуць увагу публікі і прэсы ў бок свайго гурта. Зараз The Toobes бяруць ўдзел ў бітве талентаў на польскім Антырадыё. Яе вынікам стане разагрэў варшаўскага канцэрта “Металікі”. Галасаваць за беларусаў можна да 21 красавіка. А бліжэйшыя выступы скандальнага трыа адбудуцца напрыканцы гэтага тыдня ў Кіеве і Харкаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі