Таўкачыкі: "Няхай сонейко свеціць ясненько, як наш гарбуз!"

120111 Ma6a Tauka4yki.mp3

Фольк-мадэрн-фэст “Таўкачыкі на Каляды” распачаў сезон фестываляў этнічнай музыкі новага 2012 года. Распачаў як мае быць, з усімі традыцыйнымі для зімовых святаў атрыбутамі: каляднай зоркай, казой, механошам, калядкамі ад бабулек і сучасных інтэрпрэтатараў фальклору. Праўда, месца для такога кшталту свята выглядала занадта пампезным і строгім – Палац культуры прафсаюзаў. Адпаведна, ніхто так і не рызыкнуў кінуцца ў танцы ды падхапіць задорныя сэты бабуль, гуртоў “Ветах”, “Нагуаль” ды ансамбля “Авіндар” Масуда Талебані. Менавіта гэтыя героі найбольш спадабаліся гледачам.

Сяргей: “Мне Масуд Талебані больш за ўсё спадабаўся. Гэта было неяк пранікнёна і меланхалічна. І бабулькі самыя апошнія з Ганцавічскага раёна... Атмасфера была. Я быў ў пазамінулым годзе на “Таўкачыках”, калі прыязджала Orkiestra Sw. Mikolaja. А калі параўноўваць фэст з мінулымі, дык, скажу, што ён трымае ўзровень”. 
Юр'я
Атмасфера свята пакінула падвойнае ўражанне. Былі бабулі, выступ якіх можа рухаць сцены, былі сучасныя зоркі этна-музыкі “Дзівасіл”, “Нагуаль”, “Юр’я”, “Ветах”. І нягледзячы на карцінку, гледачоў не пакідала адчуванне нейкай схаванай прыгнечанасці. Магчыма, не хапала Рыгора Сітніцы ў ролі вядучага, добрага гуку, сапраўднай фестывальнай энергіі ці карагодаў паміж крэсламі. А магчыма, мае рацыю музыка Андрусь Такінданг, які кажа, што папулярнасць фольку крыху пахіснулася.
Фальклорны ансамбль з вёскі Хатынічы Ганцавічскага раёна
 

Андрусь Такінданг: “Быў перыяд, калі гэта культура была больш цікавая. Цяпер ёсць, пэўна, нейкі спад цікавасці людзей да аўтэнтыкі. Гэта такія законы музычныя, і тут няма чаго крыўдаваць. Але я спадзяюся, што адбудзецца пералом і зноў будзе цікавасці і залы убудуць поўныя менавіта на такіх фестывалях”.

Ветах

 

На думку Такінданга, прычынай не самай фестывальнай атмасферы фэста стала таксама няпоўная глядацкая зала. Адсутнасць добрай рэкламы – адна з заўважных хібаў арганізацыі імпрэзы.

Андрусь Такінданг: “Ёсць хіба ў рэкламе фестывалю. Чаму не поўная зала, калі, скажам, гурт “Нагуаль” адзін збірае гэтую залу, а тут многа гуртоў было. Чаму не парупіліся арганізатары, каб многа тут людзей было? Тады б, магчыма, была атмасфера яшчэ лепшая. Магчыма, тут віна месца. Але калі б было больш людзей, было б проста яшчэ весялей”.

 

Дзівасіл

 

Яшчэ фэст “Таўкачыкі на Каляды” агаліў адну з праблем беларускіх этна-гуртоў – праблему рэпертуару. “Юр’я”, якая паўстала на сцэне ў абноўленым складзе, выканала песні 10-гадовай даўніны. “Дзівасіл” выдаў соты варыянт знакамітай “Стралы”, “Вір чу Віра”, а “Нагуаль” – свой стогадовы хіт пра “каханне”. Праўда, падчас выступу гурта адбылася знакавая падзея. Увага! “Нагуаль” упершыню заспяваў на беларускай мове! На чалавечай мове!

nagual.mp3


Нагуаль

 

Сёлетнія “Таўкачыкі”, як і мінулагоднія, адбыліся пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, што, безумоўна не можа не радаваць. Дзякуючы гэтаму, ідэолаг фэста і музыка Юры Выдронак змог прывезці цэлую армію бабуль і народных выканаўцаў з Ганцавічскага і Іванаўскага раёнаў. Як і абяцаў Выдронак, бабулі з вёскі Раздзялавічы паказалі незвычайны калядны абрад з гарбузом замест каляднай зоркі. Увогуле, самым вялікім святам фэст стаў для бабуль: у свае за 70 яны спявалі ў цэнтры Мінска амаль пад галоўнай ёлкай краіны!

 Бабулі з вёскі Раздзялавічы

razdzialawichy 11.mp3

Мотальская зборня з Іванаўскага раёна

Уладзімір: “Увогуле ўсё, што тут адбылося, вельмі класна, таму што не кожны дзень і не кожны месяц, на жаль, у нас у Беларусі адбываюцца такія мерапрыемствы, таму вельмі спадабалася”.

Юры Выдронак
“Я так разумею, Выдронак – тут самы прасунуты чувак”, - збягаючы з канцэрта сказала Руся. Так, Выдронак малайчына: практычна адзін цягам дзесяцігоддзя ён ладзіць свае “Таўкачыкі” – ходзіць па кабінетах і распавядае сур’ёзным дзядзькам у пінжаках пра карані, Арыяварту і Калі-чакру. І пра тое, што гэта нельга забываць, каб не разгнявіць продкаў.

Юр'я

Бабулі з Хатынічаў

Калыханка

Дзівасіл

Ветах

Нагуаль

Масуд Талебані і Авіндар

Мотальская зборня

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі